среда, 1 февраля 2012 г.


Напярэдадні дня ўсіх закаханых на Фіяльце адбудзецца Hand-made Валянцін Party. Запрашаем усіх ахвотнікаў пасемінарыць, пакрэатывіць і проста весела правесці час. Будзем рабіць валянцінкі, зайцоў, драконаў, кветкі і паштоўкі для каханкаў, сяброў, родзічаў і наогул добрых людзей. Аматарам прадставіцца безліч карункаў, бавоўны і кансультант па творчых ідэях у камплекце. А таксама шмат святочнага настрою ды пазітыву. Уваход вольны, але потрэбна рэгістрацыя. Больш падрабязную iнфармацыю глядзiце тут. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да арганізатара – Алены

Комментариев нет:

Отправить комментарий