понедельник, 18 июня 2012 г.

Дыскусия аб новых медыя у рамках DIY Film Fest

У рамках DIY Film Fest мы б хацелі сустрэцца і запрасіць на дыскусіі ўсіх, хто звязаны з альтэрнатыўнай культурай вытворчасці і распаўсюджвання кінаведаў: арганізатараў паказаў і кінаклубаў, відэамастакоў і актывістаў, удзельнікаў кінакааператываў, фестываляў і бібліятэк па-за камерцыйнай і дзяржаўнай сістэмы культурнай вытворчасці.

Мы б хацелі абмеркваць некторыя пытанні, якія нам падаюцца надзвычай важнымі падчас гэтых сустрэч.

Першае спатканне адбудзецца за дзень да пачатку фестываля і будзе прысвечанае ўзаемаадносінам тактычных медыя, відэа і актывізму. Мы пастараемся распачаць дыскусію аб магчымасцях новых медыя і трансфармацыі грамадзянскай журналістыкі і актывізму. Мы будзем глядзець фільм "Звуки России" Студыі Актывісцкага Фільму і калектыву "Что Делать?", а пасля - фрагменты фільма «10 тактык» калектыву «Tactical Technology” аб дыгітальных інструментах сучаснага актывізму. Каментаваць і дзяліцца досведам будзе Аляксей Крывалап, адзін з арганізатараў «Media Bar Camp” («не-канферэнцыі» па пытаннях новых медыя і медыя актывізму). Чакаем вас 20 чэрвеня а 18-ай гадзіне у моладзевым адукацыйным цэнтры «Фіальта» (вул. Мяснікова 35, уваход з двара).

Пачынаем у 18.00

Прысмакi  да кава-паузы вiтаюцца.
СХЕМА ПРАЕЗДУ: http://www.fialta.org/p/contacts.html

Уваход вольны.
Алкаголь i iншыя наркатычныя рэчыва у памяшканнi i побач з цэнтрам забаронены.

Сачыць за падзеямi "Фiяльты" можна праз twitter @Fialtacity и календар сайта fialta.org

Комментариев нет:

Отправить комментарий