пятница, 21 февраля 2014 г.

02.03.2014 18:30 Прэзентацыя 3 нумароў часопіс беларускай прозы і мастацтва "Макулатура"


Часопіс беларускае прозы і мастацтва Макулатура ладзіць у цэнтры “Фиальта” прэзентацыю 3 нумароў.
Адбудуцца чытаньні, мастацкая прэзентацыя, вольная гутарка на тэму сучаснага беларускага мастацтва і літаратуры.
Выступоўцы:
Сяргей Календа – заснавальнік і галоўны рэдактар
Васіліса Паляніна-Календа – галоўны мастак часопіса. 
У імпрэзе будуць прадстаўлены працы мастакоў часопіса: ian pavetra, Sakuma Shigeru, Ганны Бундзелевай, Уладзіміра Габідуліна, Алены Гайдук, Натальлі Гарачай, Дашы Заічанка, Ірыны Куц, Леры Лазук, ага, Васілісы Палянінай-Календа, Яўгена Шадко, Кацярыны Шалкоўскай, Вольгі Якубоўскай.
Адбудзецца чытаньне апавяданьняў з:
“Макулатуры 3 – Без Галавы”: Андрэй Пакроўскі “Дзень Перамогі”, Сяргей Календа “Котка”, Женя Клёцкин «Стыд, омрачающий по утрам запах красок и кисти», Марк Давыдов “Куст”, Зміцер Жызнеўскі “Палароід”, Уладзіслаў Ахроменка “Як беларускія харэаграфісты пакаралі нахабнага маскоўскага гамасэка”;
“Макулатуры 4 – Дзёньнкі па Англіі”: Уладзімір Арлоў “Лёнданскі вітраж”, Адам Глобус “Сцяпан”, Сяргей Календа “Тры выпрабаваньні Лёнданам”, Вова Жигачев «Мясник»;
“Макулатуры 5 – Бруднай і Прыўкраснай”: Сяргей Балахонаў “Востраў Крушэўскага”, Віктар Марціновіч “Ризетка”, Владимир Козлов «Культурная революция», Сяргей Календа «Ruda meitene no pludmale», Ирина Горошко «Глаз».

Комментариев нет:

Отправить комментарий