вторник, 9 августа 2011 г.

Рэстаўрацыя і кансервацыя старажытнага Любчанскага замку ў Наваградскім раёне



З 1 па 22 жніўня 2011 года адбываецца  праект Эўрапейскай валанцёрскай службы па рэстаўрацыі і кансервацыі старажытнага Любчанскага замку ў Наваградскім раёне.
Замак на працягу апошніх 9 гадоў рэстаўруецца намаганнямі фонду "Любчанскі замак", які штогод запрашае валанцёраў дапамагчы ў аднаўленні замку.
У гэтым годзе ГА МАЦ "Фіальта" сумесна з фондам "Любчанскі замак" запрасіла 22 валанцёра з Польшчы і Латвіі. Калі ты хочаш даведацца, як маюцца замежнікі ў суровых умовах беларускай вёскі ды яшчэ на аднаўленні гістарычнай спадчыны - сачы за імі ў іх суполцы на фэйсбуку і пад'ядноўвайся!


Комментариев нет:

Отправить комментарий