среда, 22 июля 2015 г.

Летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск збірае ідэі


Змяніць горад, атрымаць вядомасць і выйграць прыз – усё гэта можа зрабіць кожны мінчук. 15 ліпеня стартаваў першы летні рэаліці-конкурс гарадскіх праектаў #РазамМінск. Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога сацыяльнага і культурнага асяроддзя сталіцы. Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадская некамерцыйная платформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by.

Да ўдзелу ў рэаліці-конкурсе #РазамМінск запрашаюцца актыўныя мінчукі, якія хочуць развіваць свой горад і паляпшаць жыццё яго жыхароў у розных сферах: экалогія, культура, адукацыя, музыка, спорт, тэхналогіі, даступнасць і г.д. Удзельнікі змогуць прайсці ўсе этапы ад прыдумвання ідэі да поўнай рэалізацыі праекта пры падтрымцы каманды Talaka.by і дапамогі гледачоў.

Усе стадыі конкурсу будуць штотыднёва асвятляцца на партале Onliner.by у рэжыме рэаліці-шоў. Журналісты будуць пільна сачыць за ходам рэалізацыі праектаў і апісваць будні гарадскіх герояў.

У вас ёсць цікавая ідэя для Мінска? Каб стаць удзельнікам рэаліці-конкурсу, размясціце яе прама зараз у Інкубатары ідэй на платформе Talaka.by. Спачатку вам неабходна будзе сабраць каманду мінімум з двух чалавек і атрымаць 25 пазнакаў "Гэта важна". Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 27 ліпеня ўключна.

Каманды, якія за месяц паспяхова завершаць свае міні праекты, пазмагаюцца за прызы ў некалькіх намінацыях: "Лепшы гарадскі праект", "Выбар мінчукоў", спецыяльная намінацыя Talaka.by «Сацыяльны прадпрымальнік». Кампанія velcom, якая развівае сучасную гарадскую культуру і дапамагае дзецям, у рамках конкурсу заснавала спецыяльную намінацыю «Дзіцячы горад».

Пераможцы рэаліці-конкурсу #РазамМінск будуць абвешчаны 16 верасня.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #РазамМінск можна на сайце конкурсу.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да спецыяліста па прасоўванні Talaka.by Васіля Корфа па тэл. +375 (29) 708-56-30, +375 (29) 113-17-51 або e-mail pr.talaka@gmail.com. З радасцю адкажу на ўсе вашы пытанні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий