вторник, 29 мая 2012 г.


Прэзентацыя фатакнігі “Схаваная культура”

2 чэрвеня, субота, а 15-й http://vk.com/expohiddenculture


Што такое культура? Апошнім месяцам мы задавалі сабе гэтае пытанне ў нашай працоўнай групе. Падчас даследвання, накіраванага на высвятленне гэтай тэмы, перад намі паўставала ўсё больш і больш пытаньняў.

Але цяпер мы паклалі ўсё разам у душэўную ды яркую фатакнігу. Гэтая кніга хацела б вас актывізаваць, заахвоціць вас думаць пра сваю культуру і хадзіць з расплюшчанымі вачыма.
2 чэрвеня, субота, а 15-й гадзіне адбудзецца афіцыяльная прэзентацыя фатакнігі і адкрыццё фотавыставы “Схаваная культура” ў Фіяльце.


З 15.00 да 15.30 жывая музыка пацешыць вашыя вушы.
З 15.30 да 16.30 мы ўнікнем у пытаньне “што такое культура?”
А 16.30 фатакніга будзе распакаваная і, нарэшце, будзе адчыненая фотавыстава, дзе вы таксама пачуеце жывую музыку.

Першыя радкі фатакнігі:
-----
Каля аднаго месяца таму я пачаў “вандроўку” з невялікай групай беларусаў, і мы спыталі сябе: “Што на самой справе ёсць культура? Як жыхары Мінска перадаюць і выказваюць гэта?” Паколькі я родам з Захаду і толькі госць у гэтай культуры, першае, што я заўважыў, гэта розніца ў паводзінах людзей на вуліцах і наколькі яны дапытлівыя, цікаўныя...

----
Вы хочаце паглядзець, што мы стварылі? Я з нецяпрлівасцю чакаю моманту, каб паказаць вам нашу працу 2 чэрвеня ў Фіяльце.
вул. Мяснікова, 35 (уваход з двара)
СХЕМА ПРАЕЗДУ:http://www.fialta.org/p/contacts.html

УВАХОД ВОЛЬНЫ
Алкаголь і іншыя наркатычныя рэчывы ў памяшканні і найблізкім радыусе моладзевага цэнтра забаронены.


Сачыць за падзеямі "Фіяльты" можна праз twitter @Fialtacity і каляндар сайту fialta.org

Максімілян Розенбэргэр
EVS-валанцёр у Мінску

Комментариев нет:

Отправить комментарий