пятница, 10 января 2014 г.



Навука па-за сабой


"Навука па-за сабой" - гэта цыкл лекцый па розных навуках, арганізаваны грамадскай арганізацыяй "Моладзежны адукацыйны цэнтр "Фіальта".

"Навука па-за сабой" - гэта прастора для атрымання ведаў па-за сцен школ, універсітэтаў, лабараторый і офісаў, гэта цікавыя тэмы і даступная мова, дыскусіі і нефармальныя размовы с экспертамі. Эксперты "Навукі па-за сабой" - людзі, якія валодаюць ведамі і досведам у розных навуках (тэхнічных, прыродазнаўчых, гуманітарных) - падзеляцца базавымі ведамі ў сваёй навуцы, раскрыюць прафесійныя сакрэты, раскажуць пра адкрыцці і тэндэнцыі. Мы пачынаем "Навуку па-за сабой", таму што нам самім цікавы гэтыя тэмы, і мы ведаем добрых экспертаў, якія проста і займальна раскажуць, над чым працуюць!


На першай лекцыі Антон Гліністы раскажа пра фундамэнтальную навуку і Вялікі Адронны калайдэр. Антон Гліністы займаецца аналізам дадзеных з Вялікага Адроннага калайдэра ў Нацыянальным цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій БДУ, таксама выкладае фізіку і астраномію ў БДУ.

Лекцыя "Некалькі словаў аб фундаментальнай навуцы і Вялікім Адронным калайдэры" адбудзецца 15 студзеня ў 19.00 у ГА "МАЦ "Фіальта" (вул. Мяснікова, 35).
http://vk.com/sciencefialtaphysics

Комментариев нет:

Отправить комментарий